автор Чернявка Пт 16 Окт 2020, 18:27
Іду я ні вуліцаю, ні дарогаю, а па пустым завулкам, па вурагам, па каналам. Насустрач мне заяц. - Заяц ты, заяц, дзе твае зубы? Аддай свае мне, а мае вазьмі сабе. Iду я ні сцяжынкаю, ні дарогаю, а цёмным лесам, сырым борам. Насустрач мне серы воўк. - Воўча ты воўча, дзе твае зубы? Вось табе мае зубы, а ты аддай мне свае. Iду я ні зямлёю, ні вадою, а чыстым полем, квяцістым лугам. Насустрач мне старая баба. - Старая ты баба, дзе твае зубы? Вазьмі ты воўчыя зубы, аддай мне свае выпалыя. Замаўляю я зубы крэпка-крэпка ў раба (імя) па сей дзень, па сей час, на векі вякоў. Амінь.
***
Господу Богу помалюся, Господа Бога попрашу, прыступіце і памажыце (імя) зубы лечіць.
- Месяц, месяц, гдзе ты был?
- На том свеце.
- Мёртвых бачіў, што робяць мёртвые?
- Лежаць, не варочаюцца.
- Штобы ў раба божага (імя) зубы не балелі, не шчімелі, не варочаліся, ні всходом, ні подходом, ні молодзіком, ні во вскі веков. Моі слова, Гасподняя помоч. Амінь (тры раза).
***
От зубной скорби
Заря-зарица, красная девица, полуночница, в поле заяц, в море камень, на дне лимарь. Покрой ты, зарница, мои зубы скорбные своею фатою от проклятого лимаря. За твоим покровом уцелеют мои зубы. Враг лимарь, откачнись от меня, а если ты будешь грызть мои белые зубы, сокрою тебя в бездны преисподние. Слово мое крепкое.
***
На моры шчука, а ў лясу мядзведзь с однае чашы йілі і елі, штоб у (імя) зубы не балелі. К Богу слыхом, а (імя) помоччу.
***
На моры, на акіяне, на востраве на Буяне стаіць апостальская царква, стаіць Маці Прысвятая Багародзіца і прыпадобны Анціпій, зубны цаліцель. Ен просіць і моліць угоднікаў божых аб рабе божам (імя), як бы ў вас, угоднікі божыя, зубы не балелі, так бы ў раба божага (імя) зубы не балелі. У імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь, амінь, амінь.
***
Чытаюць на маладзік тры разы і пры гэтым плююць тры разы проз левае плячо
- Месяц - у небе, сонца-у дубе, а чарвяк- у зубе. Амінь, амінь, амінь.