Прыйшоў Ісус Хрыстос з нябёс, залатою прастынёю абкрываўся, з Прачыстаю Маткай сустракаўся, ад уроку абіраўся: ад калючага, ад свярблючага, ад накінутага, ад балючага, прыгаворанага. Як у моры пясочку не дастаць, так у (імя) уроку не прымаць.
Пераказаць тры разы.
***
Ад уроку
Ішоў Бог, ішоў Ісус Хрыстос па сінім моры, па лукаморы. На сінім моры, на лукаморы стаіць кузня. У той кузні кавалі куюць, гарачая жалеза расплаўлялі, голымі рукамі бралі, у сіняя мора, у воду кідалі, у рабы божай (імя) урок, улёк і прыгавор вымалі. Раба божа, мой дух, а Гасподняя помашч, всякае дыханіе от хваліць Госпада Бога.
Прамаўляць тры разы.
***
Шла Маць Прачыстая проціў службы, проціў утрані па калінавым масту, залатой трасцінаю папіраючы. Сустракае яна трох апосталаў: Пятра, Паўла і Ляксея. - Куда ты. Мамка Божая, ідзеш? - Іду к (імя) урок сымаць сустрэшны, пасмешны, падзіўны, падумны, жаноцкі, парабоцкі, дзявоцкі, хлапоцкі, жаночы, мужчынскі. Урок сымаю і врошный, і влечный, і прыгаворный, і жаласный, і радасный з ярых воч, з чорных броў, з румянага ліца, з рацівага сэрца, з усіх жылачак і спажылачак. I па касцях не хадзіць, і касцей не сушыць, рацівага сэрца не знабіць, гарачае крыві не паліць. Ссылаю вас на ніцыя лозы, на топкія балоты, там вам гуляць і буяць, у рабы божай (імя) не бываць. Раба божа, мой дух, а Гасподняя помашч, всякае дыханіе отхваліць Госпада Бога.
Прамаўляць тры разы на ўсходзе і захадзе сонца.
***
Урок у дзяцей ілі дарослых
Госпаду Богу памолімся, святой Прачыстай паклонімся. Miкола Чудатворац, вялікі ўгоднік, памагаеш усяму міру, памажы і (імя) урок выгаварыць. Ад чаго табе стала, ад таго і пакідай. То ль з вады, то ль з яды, то ль з натугі, то ль з прытугі ілі табе з глаз, то ль табе з улёку, то ль з уроку, то ль з прыгавору. Есць урок дзявоцкі, мужскі, парабоцкі, вдовін, сіроцкі, мацярынскі, атноўскі, напоўскі, жыдоўскі.