- Кіла-кіліца, чырвоная дзявіца, тут табе не садзіцца, тут табе не ляпіцца. Садзіцца табе, ляліцца табе сярод цёмных лясоў, крутых берагоў, зыбучых пяскоў, дзе людзі не ходзяць, птушкі не летаюць. Там табе садзіцца, там табе ляпіцца, а з рабы божай(го) (імя) адысці. У імя Бацькі і Сына і Святога Духа. Амінь, амінь, амінь.
Кілу мазаць безымянным пальцам на ноч, да раніцы з ложка не падымацца.
***
Палажыць побач з сабою сучок, глядзець на яго і гаварыць: Грыжа, грыжа, грызёш мяне раз, а я цябе - два, грызёш мяне два, то я цябе - тры, грызёш мяне тры, то я цябе - чатыры, ты мяне - шэсць, я цябе - сем, ты мяне - сем, то я цябе саўсем.
Пасля гэтага трэба грызнуць грыжу і плюнуцъ на сучок. Слюну з сучка мезінцам узяць і мазаць кругом грыжы, гаворачы:
- Як сучок нямой, штоб і грыжа мая навекі занямела.
***
Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся. Прачыстай Мацеры пакланюся. Грыжа-грыжуха, ідзі на стара дубішча. Там табе сталы пазасціланы, кубкі паналіваны. За тымі сталамі сядзелі тры дзявіцы, адна - шыла, а другая - вышывала, а трэцця -нічога не знала, толькі грыжу выгаворвала: і родную, і прыродную, і спешную, і падуманую. Тут табе, грыжа, не стаяць, не калоць, не балець, а зразу занямець. А я цябе буду выгаворваць і выдымаць з буйнага жывата, з белага цела, з румянага ліца, з ярых вачэй. Чорт цябе, народжаную, хрышчоную, малітоўную.
***
Водзяиь змылкамі вакруг грыжы і загаворваюць тры разы, пасля чаго змылак зносяць у лес:
- Грызі-грызуня, сарока-балтуння, нясі далей у лес цёмны, у балота глыбокае грызоту, маяту з цела бела. Амінь, амінь, амінь.